Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што палітычная барацьба на выбарах прэзідэнта Расіі не будзе вострай і драматычнай, піша БелТА.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нефармальнай сустрэчы прэзідэнтаў краін СНД, якая праходзіць у падмаскоўнай рэзідэнцыі Пуціна ў Нова-Агарове.

«Наша сустрэча носіць палітычнае адценне ў тым сэнсе, што асяродак нашых аб'яднанняў — і СНД, і ЕАЭС, і Саюзнай дзяржавы — перажывае такі адказны перыяд, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Палітычнае адценне звязана з тым, што ў гэтым асяродку — у Расіі — прэзідэнцкія выбары. Гэта, як і ў нашых дзяржавах, — абвастрэнне палітычнай барацьбы, што, напэўна, натуральна. Мы абсалютна ўпэўненыя, што палітычная барацьба не будзе вострай і драматычнай, як калісьці было ў расійскай гісторыі».

Кіраўнік Беларусі выказаў таксама ўпэўненасць, што расейскі народ зробіць правільны выбар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0