Архіўнае фота, ria.ru

Архіўнае фота, ria.ru

Аляксандр Лукашэнка ў Маскве на нефармальным саміце кіраўнікоў СНД заявіў, што, рашэнне Трампа прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля выглядае некалькі дзіўным, паведамляе ТАСС.

«Мы таксама салідарныя з вашай пазіцыяй (Пуціна) па Іерусаліме. Мне цяжка, вядома, зараз ацэньваць, у мяне ў галаве, шчыра кажучы, не ўкладаецца рашэнне Дональда наконт Іерусаліма. Можа за гэтым нешта крыецца, чаго яшчэ не бачым. Але рашэнне з першага погляду здаецца крыху дзіўным. Нельга разбураць мір, які дастаўся гэтай зямлі такой цяжкай працай. Нельга разбураць, гэта галоўнае, трэба прытрымлівацца рашэння ААН. Тут кансалідацыя поглядаў у нас абсалютная», - сказаў ён.

Нагадаем, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 6 снежня прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля, аддаў загад Дзяржаўнаму дэпартаменту прыступіць да працы па пераводзе пасольства ЗША ў Іерусалім. Гэтае рашэнне выклікала пратэсты ў свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0