Расійскі тэлеканал РэнТБ распаўсюдзіў новую інфармацыю пра «бацюшку са свастыкай» — святара Канстанціна Бурыкіна, ужо асуджанага за захоўванне боепрыпасаў.

Сцвярджаецца, што ў яго на камп’ютары знайшлі 300 гігабайтаў дзіцячага порна, апроч таго, святара нібыта падазраюць у згвалтаванні дачкі.

Дадамо, што захоўванне дзіцячай парнаграфіі, у адрозненне ад яго распаўсюду, не караецца законам.

Аўтар сюжэта на расійскім тэлеканале — Аляксандр Савенка, колішні карэспандэнт праграмы «Зоны Х». Нагадаем, гэта крымінальная хроніка, падрыхтаваная па зводках сілавікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0