Жыхар Ліды Валер Мінец атрымаў афіцыйны адказ на свой ліст у раённую ДАІ, напісаны пасля таго, як заўважыў і сфатаграфаваў патрульны аўтамабіль з георгіеўскай стужкаю, прымацаванаю да лабавога шкла. Ліст аказаўся адпіскаю — паведаміў актывіст у сваім фэйсбук-акаўнце.

Фота патрульнай машыны

Фота патрульнай машыны

Афіцыйны адказ раённага ДАІ

Афіцыйны адказ раённага ДАІ

«Чарговая пісуля ад кобрынскіх міліцыянтаў-каларадаў. Столькі словаў пра беларуска-расейскае сяброўства! Амаль паверыў! Прыкра і крыўдна, што міліцыянты, атрымліваючы заробак, зброю і ільготы ад Беларусі, фактычна з'яўляюцца патэнцыйнымі здраднікамі-калабарантамі. А кіраўніцтва, як заўжды, пакрывае ўчынкі на месцах. Супраць каго паверне сваю зброю гэты міліцыянт у выпадку расейскай агрэсіі?» — не хаваў свайго абурэння Валер Мінец.

* * *

Удакладненне. У ранейшай версіі гэтага артыкула Валер Мінец быў названы «кобрынскім актывістам». Насамрэч ён жыхар Ліды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?