У амерыканскім Бафала стартаваў Моладзевы чэмпіянат свету па хакеі (МЧС-2018). Зборная Беларусі ў першай гульні прайграла Швецыі з лікам 1:6.
Сёння беларусы згуляюць са Швейцарыяй. Матчы транслюе «Беларусь-5».
У нашай групе «В» выступаюць таксама Расія (матч 29 снежня) і Чэхія (30 снежня).
У плэй-оф выходзіць чатыры каманды. Зборная, што зойме апошняе месца, будзе змагацца за выжыванне з найгоршай камандай групы «А»: ЗША, Канада, Фінляндыя, Славакія, Данія.
Учора ЗША, напрыклад, разграмілі Данію з лікам 9:0.
Зборная Беларусі гуляла на МЧС сем разоў, але апошні раз затрымліваліся ў элітным дывізіёне ў 2003 г., з 2008 па 2015 гг. яна наогул не магла прабіцца ў эліту.