Альбом «Дарогі» складаецца з аўтарскіх песень на вершы паэта-рэвалюцыянера Анатоля Сыса і славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Сяржук Доўгушаў напісаў гэтыя песні на сваёй малой радзіме — Аршаншчыне — у перыяд з 2011 па 2013 год, а ў 2016 годзе песні загучалі ў дуэце з Аляксандрам Ясінскім. Аляксандр віртуозна і па-мастацку аздобіў кампазіцыі партыямі баяна.

У альбом таксама ўвайшлі: народная палеская песня «Ой, жураўко», песня на польскім дыялекце «Тры сіроты» і аўтарская песня А. Ясінскага «Цягнікі».

Вокладка альбома.

Вокладка альбома.

«Гэта дзве мае Радзімы, дзве Бацькаўшчыны — Віцебшчына і Гомельшчына — з’яўляюцца яшчэ і радзімай паэтаў. Што ёсць аўтарская песня? Гэта, па-першае, тэкст і яго якаснае спалучэнне з музыкай. Мы хацелі перадаць у песнях менавіта думкі аўтараў праз іх глыбокую і вобразную паэзію, не ўскладняючы яе аранжыроўкамі, інструментамі ды формай. Фестываль «Бардаўская восень» таксама паспрыяў гэтаму: асноўныя выступы і першая прэзентацыя праграмы адбыліся менавіта там. Фэст дапамог нам больш арганізавацца, дарабіць праграму і ў выніку запісаць плытку. Наперадзе прэзентацыі на Радзіме: у лютым 2018-га мы плануем зладзіць канцэрты ў Мінску ды ў іншых гарадах Беларусі», — распавядае Сяржук Доўгушаў.

У Мінску ўжывую пачуць альбом «ДАРОГІ» можна будзе 8 лютага ў КЗ «Верхні горад».

Прэзентацыя ў гарадах Беларусі:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?