Шырыня дысплея складае 1,25 см, таўшчыня ўсяе прылады дасягае 1,2 см, а вышыня — 4,76 см, паведамляецца на краўдфандынгавым партале Kickstarter, дзе і збіраюцца грошы на вытворчасць тэлефона. Вага гаджэта складае ўсяго 13 грамаў.

Zanco Tiny T1 абсталяваны 32 мегабайтамі аператыўнай і такім жа аб'ёмам убудаванае памяці. Гэта дазваляе яму захоўваць да 300 кантактаў і 50 SMS. Акумулятар гаджэта разлічаны на 3 дні працы ў рэжыме чакання. Тэлефон падтрымлівае 13 моваў і абсталяваны microUSB-портам. Аднак праз свой малы памер ён працуе толькі ў сетцы 2G. Гаджэт даступны ў чорным колеры.

Як вынікае з старонкі гаджэта на Kickstarter, мінімальны кошт прылады складае 30 фунтаў стэрлінгаў (каля 78 рублёў). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?