27.12.2017 / 11:50

Найлепшы вучань ліцэя выпіў піва, а потым спаліў аўтобусны прыпынак 23

Інцыдэнт адбыўся ў Валожынскім раёне 4 лістапада ў вёсцы Русакі, піша kraj.by.

Хлопец гуляў ля прыпынку са сваім 24-гадовым знаёмым і яго 18-гадовай дзяўчынай. Кампанія выпіла піва, пасля чаго 17-гадоваму ліцэісту чымсьці не спадабаўся аўтобусны прыпынак. Спачатку ён развёў каля яго вогнішча. Потым падпаліў смецце ў кантэйнеры і перакуліў на зямлю. Але і гэтага здалося мала. Малады чалавек адламаў ад лаўкі прыпынку тры пластыкавыя планкі і кінуў у агонь.

Сябры спрабавалі супакоіць дэбашыра. Ён супакоіўся толькі тады, калі трэцяя частка лаўкі ўжо гарэла.

Супрацоўнікі Валожынскага РАУС знайшлі хулігана.

Хлопец жыве ў паспяховай сям'і ў адной з вёсак раёна. Вучыцца на трэцім курсе прафесійнага ліцэя. Ён найлепшы навучэнец у групе. Раней ніколі не прыцягваўся ні да крымінальнай, ні да адміністрацыйнай адказнасці. На уліках не знаходзіцца.

Да суда яго перадалі пад нагляд бацькоў.

Малады чалавек не прызнае сваю віну. Сцвярджае, што ўсё гэта ён зрабіў неспадзявана.

0
Слаўка / Адказаць
27.12.2017 / 12:05
У гэты час і ў аленяў пачынаецца гон.

0
Андрей / Адказаць
27.12.2017 / 12:16
Прафесійны ліцэй - это всего лишь ПТУ раньше. Так что ничего удивительного.
0
Мулла Омар / Адказаць
27.12.2017 / 13:00
Пушкин учился в лицее, а этот просто птушник.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру