27.12.2017 / 13:27

Галіна Сіўчанка. Уток 3

уток

чую як дыхае той хто спазнаў мяне
помню як дзіўны горад страх праглынуў
чырваньню вышывала я кут па льне
клалася беласьледам на ўток ільну
там — вадаспад асалоды заўсёды там
тут — забыцьця прадзьзяньне няўмольна тут
сьцегам тваім — напрамак
і вей сьцягам
кожны шывок і кожны чырвоны кут
зоравугольля ў небе глыбокі квет
тонкай струны напятасьць ды кліч званоў
існасьці сну даказваюць іншасьвет
яву ільнуючы
зьявіўшы лён наноў
помню як ты і я не знайшлі дарог —
соцень дарог што сьцяліся у адну
чую як нехта забалаць перамог
моўкна кладу насьледзьдзе на ўток ільну

2
аргер сергерпур / Адказаць
27.12.2017 / 22:43
не не зникне родная мова 
2
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
28.12.2017 / 10:45
Знакаў прыпынку малавата. Ужо й абрыдла такая лiтаратура. То бяз кропак, то без вялiкiх лiтар, то на трасянцы, то ўвогуле - новых слоў накудасяць.
3
Хуткая / Адказаць
28.12.2017 / 16:21
Вельмі эратычна, я лічу. Суцэльны сэкс. Але, фотачка міма.))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру