Дактары ўвялі народнага артыста СССР Алега Табакова ў штучную кому. Артыста ўвялі ў стан медыкаментознай седацыі для таго, каб зняць нагрузку з унутраных органаў. Стан акцёра і мастацкага кіраўніка МХТ імя Чэхава ацэньваецца як стабільна цяжкі.
У панядзелак стала вядома, што самаадчуванне Табакова рэзка пагоршылася.
82-гадовага Табакова шпіталізавалі ў аддзяленне рэанімацыі Гарадской клінічнай бальніцы імя Пірагова ў канцы лістапада. У яго дыягнаставалі заражэнне крыві, акцёра падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, а таксама тэрмінова прааперавалі.
Алег Табакоў выканаў ролі ў такіх фільмах, як «Вайна і мір», «Семнаццаць імгненняў вясны», «Дванаццаць крэслаў», «Д'Артаньян і тры мушкецёры», «Некалькі дзён з жыцця Абломава», «Чалавек з бульвара Капуцынаў».