27.12.2017 / 12:25

У чацвер — да +9 і парывісты вецер

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі і без істотных ападкаў. Месцамі чакаецца слабы туман, ноччу і раніцай на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 6-11 м/с, парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да +3, днём - ад +1 па паўночным усходзе да +9 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску чакаецца +2-+4, парывісты вецер.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру