27.12.2017 / 16:35

На Міжнароднай касмічнай станцыі таксама паглядзелі новы фільм сагі «Зорныя войны»

Кампанія Disney вырашыла зладзіць для астранаўтаў МКС невялікі cюрпрыз, даслаўшы ў космас лічбавую копію свайго новага фільма «Зорныя войны: апошнія джэдаі».

Лічбавая копія была перададзеная на борт МКС праз Касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана. Нагадаем, што ў 2015 годзе Disney ужо перадавала на борт Міжнароднай касмічнай станцыі папярэдні фільм сагі з падзагалоўкам «Абуджэнне сілы».

Амерыканскі астранаўт Марк Вандэ Хей апублікаваў у сваім твітары цікавую фатаграфію, якая дэманструе працэс прагляду новай кінакарціны.

Кінакарціна «Зорныя войны: Апошнія джэдаі» на сённяшні дзень сабрала ў сусветным пракаце больш за $770 мільёнаў, што ўжо акупіла яе бюджэт, які склаў $397 мільёнаў.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру