Дыскаграфія, Хроника парнишки с гомельских улиц, Go‑records, 2008.

Новы дыск рэпэра‑нахабніка з Гомелю зроблены ўжо не з такім запалам, як прарыўны «Мой двор».

Сярога не зьдзіўляе ды і, здаецца, такой мэты ўжо ня ставіць. Нібы прытаміўся ды стаў закладнікам абранага шляху. Не адмовіўся ён канчаткова і ад стылістыкі «рускага народнага эрэнбі», але песенька «Чики» выглядае пародыяй на самога сябе.

Усю сваю моц Сярога дэманструе ў трох трэках — уражвае хуткаю чыткаю ў «Mon Ami», зараджае энэргетыкай у «Вторжении» і кранае лірычнасьцю ў «Квазимодо». У астатнім ня вельмі роўны альбом выйшаў. Без глямурнага налёту «Дыскамалярыі», але і бяз вулічнай кранальнасьці, як у «Маім двары».

Цалкам магчыма, што на гэтым сапраўды трэба спыніцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?