Спачатку з гэтых мікраарганізмаў зрабілі «жывое» чарніла, якім можна друкаваць з дапамогай звычайнага прынтара. Цыянабактэрыі не толькі змаглі выжыць у працэсе друку, але і неўзабаве пачалі вырабляць электрычнасць. 

Пра тое, каб замяніць друкаваным «жывым» чарнілам звычайныя сонечныя панэлі, гаворкі не ідзе, але такія біяпанэлі можна выкарыстоўваць для сілкавання маленькіх гаджэтаў, якія не патрабуюць вялікай колькасці энергіі.

Для іх вытворчасці не патрабуецца дарагіх матэрыялаў і тэхналогій, яны могуць быць аднаразовымі, працаваць у цемры, выпрацоўваючы электрычнасць з малекул, якія ўтварыліся на святле, а яшчэ такія «батарэйкі» гніюць, таму іх можна выкарыстоўваць без шкоды для навакольнага асяроддзя.

У якасці аднаго з варыянтаў прымянення распрацоўшчыкі прапанавалі забяспечваць такімі панэлямі біясэнсары для маніторынгу ўзроўню цукру ў крыві пацыентаў з дыябетам: для гэтых мэтаў хопіць невялікага аркуша сонечнай біяпанэлі памерам з далонь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?