27.12.2017 / 12:52

Абмеркаванне літаратурных вынікаў года — 27 снежня 2

Ледзь не штогод у літаратурным паветры павісае рытарычнае пытанне пра наяўнасць ці адсутнасць сучаснай літаратурнай крытыкі. З аднаго боку, трывалай і штодзённай магчымасці чытаць новыя літаратурныя агляды на беларускай мове пакуль не існуе, што складае ўражанне «смерці пацыента».

У той жа час за апошнія 10 гадоў сфармавалася кола аўтараў, якое пастаянна друкуе літаратурныя рэцэнзіі, але не ўспрымаецца як афіцыйнае прадстаўніцтва сучаснай літаратурнай крытыкі Беларусі. Самая літаратура ў той самы час таксама застаецца недапраяўленай. Яе наяўнасць засведчваюць згадкі ў СМІ, а не аналітычны складнік.

Нябачнасць літаратурнай крытыкі і недапраяўленасць літаратуры, такім чынам, апынаюцца надзвычай узаемазвязанымі фактарамі.

Хто вінаваты і што з гэтым усім рабіць, прапануем разабрацца на дыскусіі грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечанай літаратурным вынікам 2017 года і літаратурнай крытыцы новай генерацыі.

Абмяркоўваем:

— Беларуская літаратура ў 2017-м: правал, узлёт ці стагнацыя?

— Сучасныя функцыі крытыкі: даследаваць твор, зацікавіць выдаўца, пакупніка ці сфармаваць уласную рэпутацыю?

— «Пад сцягам Гедройця»: ці варта меркаваць пра літаратуру праз шкельцы ўзнагарод.

— З’яўленне новых практык чытання і іх уплыў на крытыку

— Літаратурныя рэпутацыі: як сказаць, што думаеш, і застацца жывым?

Удзельнічаюць:

Марына Весялуха
Наста Грышчук
Жана Капуста
Алена Карп


Мадэратар — Ціхан Чарнякевіч

27 снежня (сёння) а 18:00 ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

0
неслух / Адказаць
27.12.2017 / 21:15
Дзе ж мужчыны? Адны Насты, Алены ды Жаны. Што яны скажуць? Няўжо ажаночылася наша літаратурнае асяроддзе? 
0
Андрей / Адказаць
28.12.2017 / 23:24
Мадэратар — Ціхан Чарнякевіч
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру