Уладальнік «Залатога мяча» 1995 года Джордж Веа, які выступаў за «Мілан», «Манака» і «ПСЖ», абраны прэзідэнтам Ліберыі. Як паведамляе Mirror, 51-гадовы палітык перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у сваёй краіне.

Веа апярэдзіў Джозэфа Бакая ў 12 з 15 акругаў. Бакай, які на працягу апошніх 12 гадоў займаў пасаду віцэ-прэзідэнта, атрымаў перамогу толькі ў дзвюх акругах.

У першым туры, які праходзіў 10 кастрычніка, Веа набраў 38,4% галасоў, Бакай — 28,8%. Адзначым, што 51-гадовы Веа з'яўляецца першым і адзіным афрыканцам, які змог выйграць «Залаты мяч».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?