27.12.2017 / 16:45

Ад Apple за запавольванне працы айфонаў патрабуюць трыльён даляраў — больш, чым кошт самой кампаніі 2

Жыхарка амерыканскага штата Каліфорнія Віялета Мэйл'ян падала ў суд на кампанію Apple, абвінаваціўшы яе ў наўмысным запавольванні працы смартфонаў iPhone. Жанчына патрабуе спагнаць з вытворцы 999.999.999.000 даляраў, паведамляе Patently Apple.

Мэйл'ян сцвярджае, што, зніжаючы прадукцыйнасць папярэдніх мадэляў iPhone, кампанія змушала карыстальнікаў набываць новыя смартфоны.

Між тым, нягледзячы на тое, што амерыканская транснацыянальная карпарацыя Apple з'яўляецца самай дарагой кампаніяй у свеце, памер яе рыначнай капіталізацыі на канец 2017 года складае каля $850 мільярдаў, што на $150 мільярдаў менш за тую суму, якую патрабуе жанчына. 

Некалькі дзён таму на кампанію ўжо падалі пазовы ў суд жыхары розных штатаў ЗША, патрабуючы розныя кампенсацыі.

Нагадаем, 21 снежня амерыканская карпарацыя Apple ўпершыню распавяла, што запавольвае працэсары папярэдніх мадэляў iPhone з дапамогай абнаўлення аперацыйнай сістэмы.

Чытайце: Apple упершыню прызналася ў наўмысным запавольванні працы старых iPhone

nn.by

0
столінскі / Адказаць
27.12.2017 / 17:04
хітрыя людзі, што скажаш
2
Kaзiк / Адказаць
27.12.2017 / 19:59
Больш дзявятак у форму пазову не ўлезла?)) Эплу баяцца няма чаго, з захаваннем старой батарэі рашэнне нядрэннае. Хіба што маглі б дадаць якое паведамленне кшталту “рэкамендуем замяніць батарэю ў сэрвісным цэнтры”.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру