27.12.2017 / 16:26

Прызначаны новы кіраўнік місіі МВФ у Беларусі

«Са снежня місію фонда па Беларусі ўзначаліў намеснік начальніка аддзела краін Паўночна-Усходняй Еўропы еўрапейскага дэпартамента МВФ Жак Міньян», - паведамілі БелТА ў прадстаўніцтве фонда.

Новы кіраўнік быў у складзе місіі МВФ, якая працавала ў Беларусі ў лістападзе гэтага года.

З ліпеня 2015 года місію фонду ў Беларусі ўзначальваў Пітэр Долман.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру