Дзіцячы сад у жылым доме адкрыўся сёння ў Гомелі, паведамляе Белта. Сад размешчаны на першым паверсе новага шматпавярховага жылога дома і разлічаны на 60 месцаў. Створаныя ўсе неабходныя для дашкольнікаў ўмовы: групавыя памяшканні, музычна-спартыўная зала, абсталяваная саначная, дзе ў зімовы перыяд бацькі змогуць пакідаць санкі, летам — самакаты і ровары.

На думку старшыні гомельскага гарвыканкама Пятра Кірычэнкі, падобныя праекты дапамагаюць вырашаць адразу некалькі задач. Па-першае, эканомяцца сродкі. Па-другое, вырашаецца пытанне забеспячэння крокавай даступнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі ў мікрараёнах-новабудоўлях.

Сад пабудаваны на сродкі Гомельскага ДСК, за кошт гарадскога бюджэту закуплены мэбля, цацкі, сродкі навучання. У цяперашні час вывучаецца магчымасць будаўніцтва ў Гомелі яшчэ некалькіх дамоў з убудаванымі дзіцячымі садамі. У прыватнасці, разглядаюцца варыянты ўзвядзення аналагічных комплексаў у чатырох новых мікрараёнах горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?