Аранжавы ўзровень небяспекі праз туман аб'яўлены ў Беларусі ўвечары 27 снежня, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Туманы ў перыяд з 18.00 да 23.00 накрыюць большую частку тэрыторыі Беларусі. Бачнасць на дарогах ад 100 да 500 м. Туманы захаваюцца на працягу ночы і ў ранішнія гадзіны 28 снежня. У чацвер будзе воблачна з праясненнямі і без істотных ападкаў.

Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 6-11 м/с з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад плюс 1 па паўночным усходзе да плюс 9 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0