У кантрольным пункце пропуску «Маёрскае» на лініі размежавання ў Данецкай вобласці завершыўся абмен палоннымі паміж Украінаю і самаабвешчанымі «ДНР» і «ЛНР», паведамляе «Громадське».

Фота — Reuters

Фота — Reuters

З палону «ЛНР» звольнена 16 украінцаў. Украінскі бок перадаў 75 асобаў, паколькі частка з планаваных для абмену палонных «ЛНР» адмовілася вяртацца на акупаваныя тэрыторыі.

Фота — Reuters

Фота — Reuters

З палону «ДНР» вызвалілі 58 украінцаў. Украіна выдала «ДНР» 165 замест планаваных 207 асобаў — з той жа самай прычыны.

Усе заявы палонных пра адмову вяртацца рабіліся імі ў прысутнасці прадстаўнікоў Міжнароднага Чырвонага Крыжа, якія мелі засведчыць дабраахвотнасць адмовы.

Прадстаўнік Украіны ў гуманітарнай падгрупе кантактнай групы Віктар Медвядчук заявіў у эфіры «UA: Першы», што пры абмене з 306 чалавек Украіна перадала 237. «Астатнія адмовіліся або былі вызваленыя раней», — сказаў ён. Паводле яго словаў, 40 чалавек былі вызваленыя і 29 адмовіліся ад абмену.

Фота — Reuters

Фота — Reuters

Учора прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сустракаўся з сем'ямі палонных украінцаў і абяцаў усім вызваленым матэрыяльную дапамогу для вяртання да нармальнага жыцця.

Фота — Reuters

Фота — Reuters

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0