У мінскім аэрапорце ў канцы мінулага тыдня зваліўся з вышыні інжынер, які чысціў грузавы «Іл-76». Мужчына памёр пасля прыезду хуткай, паведамляе Tut.by. У следчым камітэце факт гібелі мужчыны пацвярджаюць.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Паводле інфармацыі чытача, 34-гадовы мужчына счышчаў снег з крыла самалёта «Іл-76». Ён працаваў на адну з грузавых авіякампаній, якія базуюцца ў нацыянальным аэрапорце «Мінск».

«Счышчаў снег наўпрост з крыла. Самалёты не маленькія, і крыло там пачынаецца ад верху фюзеляжа — вышыня каля трох паверхаў атрымліваецца. Заснежаны алюміній слізкі, — адзначыў сведка здарэння.

Афіцыйны прадстаўнік следчага камітэта Юлія Ганчарова пацвердзіла факт гібелі маладога чалавека — гэта адбылося 22 снежня, паміж 10 і 11 гадзінамі раніцы.

«Па факце смерці маладога чалавека Кастрычніцкі раённы аддзел следчага камітэта Менска праводзіць праверку. Мужчына працаваў інжынерам па тэхнічным абслугоўванні, рамонце і эксплуатацыі авіятэхнікі. Следчы агледзеў месца здарэння, канфіскаваная неабходная дакументацыя. Прызначаная судмедэкспертыза, якая павінна ўстанавіць дакладную прычыну смерці, апытваюцца відавочцы, ўстаноўліваюцца абставіны здарэння. Вядома, што малады чалавек памёр пасля прыбыцця хуткай дапамогі», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0