22 снежня ў адной з кватэр Ленінскага раёна было здзейсненае забойства 20-гадовай жыхаркі Мінска, паведамляе ГУУС Мінскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што ў той дзень у кватэры адпачывала кампанія з пяці чалавек (4 мужчыны і адна дзяўчына). Калі вечар падыходзіў да канца, трое мужчын з гэтай кампаніі (25 гадоў, 31 год і 33 гады) сышлі спаць.

Прачнуўшыся раніцай і зайшоўшы на кухню, яны ўбачылі дзяўчыну, якая сядзела на падлозе ў слязах. Распавяла, што яе згвалціў 46-гадовы мужчына, з якім яна засталася сам-насам, калі астатнія сышлі спаць.

Дзяўчына прыстрашыла, што пойдзе і раскажа ўсё міліцыі, але злачынца пераканаў усіх, што сам з ёй пагаворыць і канфлікт ўладзіць. Папрасіў таварышаў выйсці з кухні, а сам застаўся там. Вынікам гэтай гутаркі стала забойства дзяўчыны. Як устаноўлена аператыўнікамі, яна была задушаная. Яе цела злачынец схаваў у канапу, а пазней планаваў вывезці.

Пасля здзяйснення злачынства вінаваты баяўся, што яго сябры, якія выпівалі з ім у той дзень, раскажуць пра здарэнне і стаў хавацца. Прыяцелі так і паступілі — паведамілі ў міліцыю.

Аператыўнікі ўстанавілі, што адразу пасля забойства мужчына з'ехаў у Лідскі раён, потым прыехаў у Ліду, дзе папрасіў у мінакоў тэлефон і зняў кватэру на суткі.

Але з прычыны адсутнасці якой-небудзь магчымасці звярнуцца па дапамогу да сваякоў, выехаць за межы рэспублікі і адсутнасці грашовых сродкаў, якія б дазволілі працягнуць хавацца на здымных кватэрах, ён вырашыў, што далей хавацца няма сэнсу, пасля чаго з'явіўся ў Ленінскае РУУС з яўкай з павіннай.

Мужчына працуе індывідуальным прадпрымальнікам, займаецца грузаперавозкамі. Па факце забойства заведзеная крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0