Увечары 25 снежня ў пункце пропуску «Макраны» пры афармленні 61-гадовай жыхаркі Брэсцкай вобласці памежнікамі выяўленая падробка пашпарту ў выглядзе замены фатаграфіі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

Як высветлілася падчас разбору, жанчына вырашыла самастойна абнавіць фота ў дакуменце, таму што папярэдні здымак ёй не падабаўся.

Фота — Дзяржпагранкамітэт

Фота — Дзяржпагранкамітэт

У дачыненні да жанчыны распачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы) КаАП РБ, які прадугледжвае максімальны штраф да 100 базавых велічыняў (2300 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0