27.12.2017 / 22:13

У Індыйскім акіяне выратавалі польскага марака, які дрэйфаваў 7 месяцаў з катом на зламанай яхце 29

Недалёка ад французскага вострава Рэюньён у Індыйскім акіяне берагавая ахова выратавала 54-гадовага польскага марака. Паводле ягоных словаў, ён каля 7 месяцаў дрэйфаваў разам са сваім катом на сапсаванай невялікай яхце паміж выспамі Інданэзіі, Мальдзіваў і Маўрыкія, паведамляе партал Interia.pl

Як паведамляе радыё FranceInfo, выратаванага мужчыну клічуць Збігнеў Рэкет, і ён выплыў у мора з Каморскіх выспаў, якія знаходзяцца паміж Мадагаскарам і афрыканскім кантынентам, маючы намер даплыць да Паўднёвай Афрыкі, дзе хацеў знайсці працу.

Збігнеў Рэкет. Фота — AFP

Яхта, аднак, зламалася, а яе ўласнік згубіў пры гэтым сродкі сувязі і навігацыі. Адзінай ежаю на борце для яго і ката быў кітайскі суп у пакеціках. Зараз марак збіраецца самастойна адрамантаваць сваю яхту, каб працягваць свой шлях.

nn.by

2
mmm / Адказаць
27.12.2017 / 22:32
Пашанцавала мараку, што кот яго ня з"еў.
1
хідры кублік / Адказаць
27.12.2017 / 22:50
Пашанцавала кату.
1
Верны / Адказаць
27.12.2017 / 23:02
Ну і правільна. Куды сьпяшацца.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру