Здарэнне адбылося 30 кастрычніка падчас выставы-кірмашу, які праходзіў у Вілейскім палацы культуры. 53-гадовы віляйчук скраў з прылаўка падстаўку з 11 бранзалетамі, пакуль прадавец-мінчанка глядзела ў іншы бок.

Як распавёў kraj.by намеснік пракурора Вілейскага раёна Андрэй Жукоўскі, на наступны дзень злодзей вярнуўся на месца злачынства, каб даведацца пра кошт скрадзенага.

Пры гэтым ён надзеў тры бранзалеты сабе на руку. Прадавец іх заўважыла, і злачынцу затрымалі.

Па словах Андрэя Жукоўскага, бранзалеты каштавалі прыкладна па 15 рублёў. Яны былі зроблены з камянёў і пластыка.

Злачынец нідзе не працуе пастаянна, жыве за кошт выпадковых заробкаў. Раней неаднаразова судзімы за падобныя злачынствы.

Суд прысудзіў яго да трох месяцаў арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0