Пра гэта паведамляюць японскія медыя.
Справа ў тым, што Каляды ў Японіі лічацца адным з самых рамантычных святаў. Кожны год у гэты дзень закаханыя парачкі шпацыруюць па горадзе пад ручку і не хаваюць сваіх пачуццяў. Гэта не падабаецца актывістам «Рэвалюцыйнага альянсу непапулярных мужчын», якія патрабуюць адмяніць рамантызацыю Калядаў.
Адзначым, што адзіночкі выходзяць з транспарантамі на вуліцы Японіі ўжо дзесяць гадоў запар. Як на Каляды, так і ў Дзень святога Валянціна.