Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч паведаміў аб перакідцы да ўсходняй мяжы найлепшых танкаў, якія ёсць на ўзбраенні — Leopard 2A5, паведамляе Tut.by са спасылкай на інфармацыйны тэлеканал TVP Info.

20 снежня завяршылася фарміраванне танкавага батальёна 1-й Варшаўскай танкавай брыгады, якая цяпер знаходзіцца ў населеным пункце Весола, размешчаным прыкладна за 189 км ад Брэста.

Падраздзяленне было ўкамплектавана 58 танкамі: 44 Leopard 2A5 і 14 Leopard 2A4, якія раней уваходзілі ў склад 34-й бронекавалерыйскай брыгады з Жагані. Узамен падраздзяленне, што дыслакаваліся на заходніх межах, атрымала танкі Т-72.

Таксама Антоній Мацярэвіч распавёў аб пачатку фарміравання другога танкавага батальёна, які таксама будзе камплектавацца танкамі Leopard 2.

Аснашчэнне армейскага падраздзялення танкамі праводзіцца ў рамках маштабнага плана ўзмацнення ўсходніх рубяжоў Польшчы. Ён быў сфармуляваны на аснове праведзенага ў гэтым годзе «Стратэгічнага абароннага агляду», які прадугледжвае сумесную абарону з саюзнікамі, калі праціўнік будзе прэтэндаваць на якую-небудзь частку польскай тэрыторыі.

Пасля рэарганізацыі 1-й танкавай брыгады ў яе складзе будзе два танкавыя батальёны, два механізаваныя, артылерыйскі дывізіён і дывізіён супрацьпаветранай абароны. Усяго ў страі будзе 116 танкаў, вялікая частка з якіх - Leopard 2A5. Гэтыя машыны адрозніваюцца узмоцненай лабавой бранёй, здольнай вытрымліваць неаднаразовае трапленне снарадаў калібра 125 мм. Танк можа развіваць хуткасць да 72 км/г па шашы і валодае запасам ходу ў 550 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0