Альбом абсурдных манатонных песенек ад праекту, які, выглядае, так і ня здолеў заняць хоць якое месца ў беларускай музычнай прасторы,

нягледзячы на прыгожыя кліпы, трывалыя сувязі ды актыўны піяр.

Сама па сабе някепскай падаецца задума поп‑праекту, што складаецца з трох сёстраў, якія граюць ролю «дзевачак‑прыпевачак», а потым раптам ператвараюцца ў такіх зьмяюк‑спакушальніц.

З ідэямі ў Merry Poppins нібы ўсё ў парадку, маглі б зачапіць колькі дзясяткаў тысячаў школьніц сьпевы кшталту «ты красівы, як карціна, врэдны як Бураціна…», голасам «як у Глюкозы» пад мінімалістычную электроніку.

Толькі перанасычаная музычная прастора такімі праектамі. Тут ужо трэба ці на харызьме ды шанцаваньні выяжджаць, ці мець куды больш прыгожыя кліпы, куды больш трывалыя сувязі і зусім ужо нахабны піяр:).

Паколькі нічога гэтага сёстры Берулавы ня маюць, то іх цяперашні праект мае ўсе шанцы скончыцца гэтак жа бясслаўна, як і папярэдні пад назвай «Мантана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?