Сёння знаёмім вас з інстаграмам Дашы Мінінай з Асіповіч, якая вывучае дызайн у БДУ. Як візуал Даша ўлюбёная ва ўсё прыгожае, што бачыць навокал. Яна гэта малюе, фатаграфуе і паказвае ў калажах.
Даша Мініна.
Бацькі дзяўчыны — чыгуначнікі. У іх сям’і ніхто ніколі не маляваў, таму яны перажывалі, што не атрымаецца і ў Дашы, але дарэмна. У будучыні Даша марыць працаваць менавіта па спецыяльнасці.
Дзяўчына абажае моду, таму ў яе інстаграме вы можаце натхняцца трэндавымі рэчамі беларускіх і замежных вытворцаў.