Чатыры чалавекі атрымалі траўмы ў лабавым сутыкненні двух легкавікоў на Століншчыне. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, піша Тut.by.

Аварыя адбылася 27 снежня, каля 10.10. Паводле папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы кіроўца Audi 100 ехаў па трасе Столін — Струга — Альманы. На закругленні дарогі направа ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «Рэно», якім кіравала 40-гадовая жанчына.

У выніку ДТЗ 23-гадовая пасажырка Audi, а таксама кіроўца і два пасажыры «Рэно» — 62-гадовы мужчына і 63-гадовая жанчына — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0