Курс даляра падаў два тыдні, а на перадапошніх таргах года крыху вырас: на 0,0010 (+0,05%) да 1,9727 беларускага.

Гадавы максімум сёлета складаў 2,0378 рубля (на таргах 13 снежня). Гадавы мінімум раўняўся 1,8520 (25 мая), а 1 студзеня курс даляра быў 1,9585.

Еўра сёння вырас на 0,0139 (0,59%) да 2,3553 беларускага (гадавы максімум — 2,4008, 7 снежня). 1 студзеня курс еўра складаў 2,0450.

Расійскі рубель зніжаецца на 0,0010 да 3,4279 за 100 адзінак. 1 студзеня курс быў 3,2440.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0