Памочнік прэзідэнта па пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктар Лукашэнка разам з сям'ёй прыняў удзел у традыцыйнай акцыі «Нашы дзеці», наведаўшы дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Клічаве.

У Віктара (стаіць у цэнтры) і Ліліі (дорыць падарунак) Лукашэнкаў чацвёра дзяцей.

Дачка Вікторыя (выглядвае з-за бацькі) скончыла сталічную гімназію №16 і ўслед за бацькам пайшла на факультэт міжнародных адносінаў БДУ. Спецыяльнасць другакурсніцы Вікторыі — «сусветная эканоміка». На бясплатнае аддзяленне дзяўчыне прабіцца не ўдалося, таму за навучанне даводзіцца плаціць.

Сыну Аляксандру (справа) 13 гадоў. На старонкі СМІ ён трапляў толькі калі выйграў Калядны турнір па спартыўна-баявых адзінаборствах на прызы мітрапаліта Філарэта.

Яшчэ адной дачцэ, Валерыі (рука бацькі ў яе на плячы), пакуль што 8 гадоў, а меншаму Яраславу (стаіць перад бацькам) толькі 4 гады.

Чытайце таксама: Дзе жывуць і чым займаюцца дзеці беларускіх топ-чыноўнікаў ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0