28.12.2017 / 18:34

Затрыманы ўплывовы будаўнік, які адбудоўваў малую радзіму кіраўніка дзяржавы 15

Учора сілавікі затрымалі аднаго з самых уплывовых будаўнікоў Беларусі, дырэктара круглянскай ПМК № 266 Мікалая Патрончыка, паведамляе Tut.by са спасылкамі на некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.

Мікалай Патрончык

— Кажуць, учора Патрончыка — у кайданкі і павялі. У Круглым гэтая падзея магутнейшая за «Дажынкі», — кажа суразмоўца TUT.BY.

Другая крыніца распавядае, што ў дачыненні да Патрончыка ўзбуджаная крымінальная справа. Яго падазраюць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры.

— Усё вырашалася на ўзроўні самага галоўнага чалавека ў краіне (Аляксандра Лукашэнкі. — Заўвага. TUT.BY), — дадае суразмоўца.

Заслужаны будаўнік Беларусі Мікалай Патрончык кіруе самым паспяховым прадпрыемствам у горадзе Круглае Магілёўскай вобласці. Гэта дзяржаўная арганізацыя «Круглянская перасоўная механізаваная калона № 266» (ПМК), дзе працуе больш за тысячу чалавек.

Па тэлефоне на прадпрыемстве расказалі, што Патрончыка «не будзе да Новага года». Прычыну адсутнасці не патлумачылі. Абавязкі кіраўніка цяпер выконвае Сяргей Куранкоў.

У Камітэце дзяржкантролю паведамілі, што ведамства не мае інфармацыі пра крымінальны пераслед у дачыненні да Патрончыка. У КДБ таксама няма звестак на гэты конт. У Следчым камітэце не абверглі і не пацвердзілі затрыманне Патрончыка і паабяцалі пракаментаваць гэтае пытанне пазней.

Tut.by

0
Pich / Адказаць
28.12.2017 / 18:47
Да Новага Году мы (?!) З імі усімі разбярэмся !
0
Не з бугра / Адказаць
28.12.2017 / 19:12
Не по чину берёшь...Яшчэ Гогаль казаў.
9
хідры кублік / Адказаць
28.12.2017 / 19:17
Жах, што творыцца. Нядаўна толькі звольнілі кіраўніка "Віцьбы" -  на віцебшчыне адно з самых паспяховых прадпрыемстваў. Зараз - гэтага, таксама паспяховае прадпрыемства. І зноў на усходзе краіны. Таму нічога не змаглі прэд'явіць - проста звольнілі. Што гэтаму прыдумаюць ? Хто "зачышчае" эканоміку Беларусі ад працаздольных удзельнікаў ? Я думаю, РФ.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру