У чацвер раніцай на дарозе Рэчыца — Лоеў адбылося лабавое сутыкненне грузавіка і аўтамабіля «Рэно Сцэнік», паведамляе «Дняпровец» са спасылкай на Рэчыцкую ДАІ.

Рэно пасля аварыі. Фота — ДАІ Рэчыцы.

Паводле інфармацыі ДАІ, «Рэно», які рухаўся з боку Рэчыцы, здзяйсняючы абгон, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком. Пасажыр легкавіка шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Грузавік, які перакуліўся з дарогі. Фота — ДАІ Рэчыцы