Генацыду ў Паўднёвай Асеціі ў пачатку жніўня, калі Грузія ўвяла войскі ў Цхінвалі, не было.
Пра гэта кіраўнік дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Люк ван дэр Брандэ заявіў па вяртаньні з Цхінвалі на выніковай прэс‑канфэрэнцыі ў Тбілісі позна ўвечары ў чацьвер.
«Калі мы кажам пра генацыд, мы павінны казаць пра гэта асьцярожна. Мы ня можам назваць генацыдам тое, што адбылося ў Цхінвалі», ‑‑ сказаў кіраўнік дэлегацыі ПАРЭ.