28.12.2017 / 21:18

Лыжнік Сяргей Далідовіч: Гісторыя маёй сям'і складаная. Маці, бацька і брат памерлі ад алкагалізму 9

Рэдакцыя газеты «Прессбол» прызнала лыжніка Сяргея Далідовіча «Чалавекам 2017 года» ў беларускім спорце. 44-гадовы Сяргей атрымае бронзу Сочы-2014 з-за дыскваліфікацыі расейцаў, а ўлетку 2017 года ён праз краўдфандынг сабраў грошы на Алімпіяду-2018.

— Сакрэт вашага спартыўнага даўгалецця якраз у добрых генах?

Напэўна. Хоць гісторыя маёй сям'і складаная. Маці, бацька і брат памерлі ад алкагалізму. Але гэта здарылася ўжо потым. Зачаты я быў з добрымі генамі. Да 35 гадоў бацька не браў у рот ні кроплі, не курыў. Але неяк фарбаваў цыстэрны са смалой, шабашыў: грошай не было. Калі вылазіў, лопнула лямпачка, і смала загарэлася. Тэхніка бяспекі была парушаная. Тата атрымаў больш за сорак адсоткаў апёкаў. Быў на мяжы жыцця і смерці. Пасля гэтага пайшло-паехала, і ўсё вылілася ў алкагалізм. Гэтак жа і маці. Калі я ад'язджаў з Оршы, праблемы ў сям'і ўжо меліся. Але я быў любімым сынам, мяне гэта не закранула. Старэйшы брат памёр у 44 гады. Бацька — у 58, маці — у 60.

Спачатку я па-вар'яцку злаваўся, саромеўся гэтага. А потым проста зноўку палюбіў бацькоў і зразумеў, што ад мяне нічога не залежыць. Пакуль чалавек сам не возьмецца за сябе… Усе спробы выправіць былі марнымі. Я позна зразумеў і прыняў усе, ім гадоў дзесяць заставалася. У іх было сваё жыццё, у мяне — сваё. Прыязджаў у Оршу, дапамагаў.

Але з трынаццаці гадоў ніводнай майкі мне ніхто не купіў — усё сам.

Не цураўся ніякай работы. Калі паступаў у інстытут, неяк падышоў мужык і кажа: хочаце зарабіць па сорак рублёў? Трэба цэглу скласці. Людзі цяпер не памятаюць, што на месцы «Арэна-Сіці» ў Мінску раней баракі былі. А некаторыя добрыя дамы стаяць на месцы ранейшых звалак. Цагліны былі з дзіркамі. Чатыры ці пяць гадзін працавалі. На наступны дзень трэба здаваць падцягванне — а я не магу на турнік забрацца. Пальцы былі растапыраны. Але я атрымаў сорак рублёў. Купіў на Камароўцы штаны — і адчуў шчасце. Гатовы быў і на наступны дзень прыйсці. Так што цаню тое, што ў мяне ёсць.

1
Мiкалаус / Адказаць
28.12.2017 / 21:48
Вот за кого надо болеть, а не за хоккеистов.
1
Арсения / Адказаць
28.12.2017 / 22:46
Счастья тебе,Сергей, и побед в спорте! Ты заслужил это!
0
Мацей Бурачок / Адказаць
28.12.2017 / 23:14
Гонар беларускага спорту! Здароўе і перамог!!!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру