26.09.2008 / 11:47

Зянон Пазьняк: Брусэль павінен спыніць сыгналы Лукашэнку 26

Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ даслаў адкрыты ліст у Парляманцкую Асамблею АБСЭ і ў Парляманцкую Асамблею Рады Эўропы

25‑га верасьня Зянон Пазьняк паслаў адкрыты ліст у Парляманцкую Асамблею АБСЭ і ў Парляманцкую Асамблею Рады Эўропы.

Паважаныя спадарыні і спадары.

Станоўча ацэньваючы зацікаўленасьць Рады Эўропы і АБСЭ у назіраньні за ходам парляманцкіх выбараў у Беларусі, прасіў бы Вас спыніць ціск на ўдзельнікаў выбарчага працэсу з мэтай прымушэньня іх да ўдзелу ў выбарах і ў фальшывым галасаваньні.

Цяперашняя выбарчая кампанія ў Беларусі адбываецца ў крайне недэмакратычных умовах, што пацьвярджаецца шматлікімі фактамі, вядомымі прадстаўнікам АБСЭ і ПАРЭ. Такія выбары заранёў ня могуць быць прызнаныя дэмакратычнай супольнасьцю за нармальныя.

Тым часам дэмагогіі і шантажу ўзурпатара прэзыдэнцкай улады ў Беларусі А. Лукашэнкі няма межаў. Цытата А. Лукашэнкі з інтэрв’ю для «Франкфуртэр Альгэмайнэ Цайтунг» і «Файнэншэнл Таймс»: «В последние дни чиновники в Брюсселе подают нам постоянно сигналы о том, что после парламентских выборов они готовы нормализовать с нами отношения… Посмотрим, как поведет себя Европа после выборов. Если вы уже эти выборы в Белоруси не признаете, то тогда, видимо, нам и не стоит тратить время на убеждения вас и Европы в том, что Беларусь — это центр Европы и очень нужное государство для России.»

Зьвяртаю Вашу ўвагу, што гандаль беларускімі інтарэсамі і дэмакратычнымі каштоўнасьцямі, які ў празрыстай форме прапануе спадар А. Лукашэнка, быў бы абсалютна недапушчальны для дэмакратычнай палітыкі.

Маю спадзяваньне, што закамуфляваныя «сигналы чиновников в Брюсселе» менскаму дыктатару аб прызнаньні недэмакратычных выбараў у Беларусі за дэмакратычныя будуць спыненыя.

Недэмакратычныя выбары і зьдзек над здаровым сэнсам ня могуць прызнавацца за нармальнасьць. Выбраны парлямант у такіх умовах ня можа лічыцца легітымным.

З павагай Зянон Пазьняк

Старшыня Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».

0
Aleś Jurkaviec / Адказаць
26.09.2008 / 12:02
А хто такі Зянон Пазьняк? - зьдзіўлена запытаюцца ў ПАСЭ. А што гэта за такая КХП-БНФ? - паціснуць яны плячыма. І адправяць гэтую паперыну некуды ў свой бяздонны архіў - для гісторыі. Такая ўжо спэцыфіка іхнай працы - мусяць прымаць кучу папераў ад каго толькі можна. Проста як раённая газэта. Можа, калі "прыйдзе новы а мудры гісторык", знойдзе гэтую заяву, прачытае-прасьлязіцца, выкарыстае для дысэртацыі. А больш на што прыдасца? Ды, мабыць, ні на што.
0
Ales z Prahy / Адказаць
26.09.2008 / 12:24
Zianon znou zha pravy. Velmi chacelasia kab Europa nas nie padstavila i kab ni na jakija pagadnenni z rezhymam i Maskvoj ne ishla. Adnak Europa napryklad u adroznenni ad tojzha Ameryki usje chistajecca i viadzie czasta siabie tak pragmatyczna shto i mozha z Maskvoj damovicca ab zdaczy Belarusi za tanny rasijski gaz.Bylo b kryudna ale geta realna. Tym bolsh rasejski KGB dzuejniczaje u Europe na usju tak shto groshy i specsluzhby ruskich moguc rashyc mnogaje.Ale usje usjerouna aposhniaje slova za nami.Tolki my mozham zmianic kali sapraudy zachoczam.Dobry dziadzeczka z Brusselju sjudy vojski Nato nie uviadzie.Chacia ja uzhu prychodzhu k vysnove shto treba.
0
klv / Адказаць
26.09.2008 / 12:31
А дыктатар нахабна патрабуе іх прызнаць. МЗС РБ нават назваў гэта тэстам для ЕЗ. Мне здаецца, ад безнадзейнасці так не паводзяць ,і ён ведае, што будзе рабіць потым.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру