Новы амерыканскі дакументальны фільм «Аперацыя «Аляска» прапануе версію развіцця падзей у тым выпадку, калі б план па эвакуацыі ажыццявіўся.

Калі ў 1939 годзе пачалася Зімовая вайна паміж Савецкім Саюзам і Фінляндыяй, у ЗША разгарнулася маштабная кампанія ў падтрымку «самай усходняй дэмакратыі». У руху ўдзельнічалі як простыя грамадзяне, так і вядомыя палітыкі і зоркі Галівуду.

У пачатку 1940 года ў ЗША быў распрацаваны план поўнай эвакуацыі ўсіх 3,7 мільёнаў чалавек, якія засялялі тады Фінляндыю, у выпадку захопу тэрыторыі СССР. Новай радзімай фінаў павінен быў стаць самы паўночны амерыканскі штат Аляска. Аперацыя павінна была быць ажыццёўлена за чатыры месяцы.

Перакідка Фінляндыі на Аляску была б замаскіраваная пад рамонт пашкоджанай падчас вайны аб'ектаў інфраструктуры. У першую чаргу неабходна было ўзяць харчы ў дарогу і як мага больш лекаў і медыцынскіх прыбораў. Жыхароў краіны дастаўлялі б да партоў 740 паравозаў і 24 тысяч чыгуначных вагонаў, 7000 матацыклаў, 2900 аўтобусаў, 18 тысяч грузавікоў, 25 тысяч аўтамабіляў і 300 тысяч вазоў з коньмі. Для перавозкі усяго насельніцтва Фінляндыі спатрэбілася б тры тысячы маршрутаў караблёў, у распараджэнні ўрада было 12 партоў на тэрыторыі краіны. Падарожжа да Аляскі доўжылася ў той час ад двух да трох месяцаў.

Згодна з планам, на новай радзіме ў фінаў была б працоўная павіннасць і абавязацельства жыць на Алясцы ў рэзервацыі як мінімум дзесяць гадоў. Пасля гэтага тэрміну ўсім было б нададзена грамадзянства ЗША. Аднак Зімовая вайна скончылася, і эвакуацыя не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?