Планы па будаўніцтве ў гарадах-спадарожніках не адмяняюцца. А каб надаць паскарэнне іх рэалізацыі, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва прапануе дазволіць мінчукам-чаргавікам будаваць у Смалявічах з дзяржпадтрымкай па 240-м указе. Пра гэта распавёў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.

— Як вы ведаеце, зацверджаны генпланы гарадоў-спадарожнікаў, — распавёў Анатоль Чорны. — У гэтым годзе мы павінны былі пабудаваць там 10 тысяч квадратных метраў жылля. Мы план выканалі і перавыканалі — пабудавана практычна 80 тысяч квадратных метраў жылля. Але гэта толькі пачатак развіцця той ідэі, якую закладваў прэзідэнт. Для таго, каб неяк гэтую тэму зрушыць з месца, мы прапануем правесці эксперымент, каб маючыя патрэбу жыхары Мінска маглі паводле заяўніцкага прынцыпу будаваць жыллё ў Смалявічах з падтрымкай згодна з указам №240.

Ёсць падтрымка гэтай ідэі губернатарам, падтрымлівае яе і старшыня Смалявічскага райвыканкама. Але ідэя яшчэ абмяркоўваецца ў іншых узгадняльных органах.

Я не думаю, што ўсе ірвануць з Мінска будувацца ў Смалявічы, і нам не хопіць на рэалізацыю ідэі сродкаў — але пэўная колькасць чаргавікоў тэмай зацікавяцца. Не бачу праблем з рэалізацыяй плана - можна зарэзерваваць пэўную суму на гэты эксперымент. Сёння банкі гатовыя адшукваць рэсурсы, каб крэдытаваць па 240-га указа.

Як можа працаваць заяўны прынцып, міністр расказаў.

Выходзіць праектная дэкларацыя, мінскія чаргавікі (незалежна ад года пастаноўкі на ўлік) звяртаюцца з заявай, што жадаюць там будавацца, выбіраюць кватэру і ідуць у банк па крэдыт.

— Гэта мая прапанова, не ўсе яе падтрымалі. Але праца ідзе, — удакладніў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?