26.09.2008 / 12:00

Вось пазваніў слухач 4

Няма чаго даваць слова тым, каму няма чаго сказаць. Піша Сяржук Вітушка.

266-39-52. Гэта тэлефон Радыё Свабода. Кожны чалавек можа пазваніць і сказаць штось цікавае. На жаль, заўсёды знаходзяцца такія людзі, якім сказаць няма чаго, але надта ж хочацца. Тэлефануюць такія і дзяўбуць, дзяўбуць... Адзін мой прыяцель з-за гэтага нават перастаў слухаць Свабоду. Я дык так не магу. Я радыё люблю, слухаць хачу і буду. Але ж і трываць гэткі здзек маё вуха таксама не хоча. Таму і ўвязваюся ў гэтую дыскусію.

На мінулым тыдні дазваніўся адзін чалавек. Дарэчы, не назваўся. Той разумнік заявіў, што апазіцыя толькі й робіць, што “ездзіць па заграніцах, чатыры гады іх ніхто не бачыў, а цяпер яны прыходзяць і абяцаюць, што азалацяць”. І ён, маўляў, за такую апазіцыю не прагаласуе. І нашто такое глупства сотню разоў пускаць у эфір? Калі б гэткая фраза прагучала пару месяцаў таму – яшчэ сяк-так. Але цяпер выбарчая кампанія ў разгары. Даражэнькі калега-радыёслухач, ты ж жывеш у канкрэтнай акрузе, у цябе там балатуецца канкрэтны апазіцыянер, назаві ягонае прозвішча, ацані ягоную перадвыбарчую праграму. І тады твой званок будзе цікавы і твой голас будзе важны.

Разам з гэтым недарэчным званком адзначу вельмі добрыя водгукі. Вось пазваніў чалавек з Ліды, прысарамаціў тамтэйшыя ўлады, што паставілі помнік і ніводнага слоўца на ім не напісалі па-беларуску. Вось пазваніў чалавек з Пінску, пасмяяўся, як тамтэйшыя ўлады фарбавалі слупы ў аднолькавы шэры колер перад прыездам Лукашэнкі. Вось пазваніў чалавек з Мінску і адзначыў, як расейскія тэлекаментатары імгненна навучыліся гаварыць “Цхінвал”, хоць перад гэтым шмат гадоў казалі “Цхінвалі” і нічога ім у роце не муляла. Карацей кажучы, званкі слухачоў – гэта вялікая сіла. Але журналісты не мусяць пакідаць без увагі ніводзін з іх. Удалыя званкі – абавязкова адзначыць і пахваліць. Непраўдзівыя калі й пускаць у эфір, дык тлумачыць, дзе памыляецца слухач. А ўсякае плявузганне і занудства – адсейваць.

0
Andrej / Адказаць
26.09.2008 / 21:16
Які разумны! "Праўдзівыя" званкі пускаць, а "непраўдзівыя" не пускаць! Дзецкій сад!
0
Mikola / Адказаць
26.09.2008 / 22:54
Dobra ,kali ja ranicau patelefanuiu,atrymaiu adkaz na zvanok?,kali letas byu u Polskai i haceu zaisci na Belsat,tak mjane admauljali ,sto kiraunikou i zurnalistau na Belsace ne velmi cikavic dumkaci merkavanne nekago(z Belarusi,ci z Europy),a tolki ih pasady. Belgie.
0
Inga / Адказаць
27.09.2008 / 00:08
Мікола, а якое пытанне да Свабоды ў сувязі з Белсатам? Сфармулюй, чаго ты хочаш ад радыё?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру