У вёсцы Папоўцы Вілейскага раёна знойдзены высокапрадукцыйны мабільны самагонны апарат на рухомай платформе, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Інфармацыя пра тое, што жыхар вёскі Папоўцы сістэматычна вырабляе і рэалізуе самагон у сваёй вёсцы і навакольных населеных пунктах паступіла па тэлефоне ў дзяжурную частку УУС Мінскага аблвыканкама ад ананімнай крыніцы.

Канфіскаваны самагонны комплекс. Фота — УУС Мінаблвыканкама

Канфіскаваны самагонны комплекс. Фота — УУС Мінаблвыканкама

Рэйдавая група, што прыбыла на месца, выявіла на прысядзібным участку 53-гадовага мясцовага жыхара перасоўны самагонны апарат. Канструкцыя размяшчалася на дастаткова кампактнай двухколавай платформе з прычапной прыладай. У распараджэнні ўладальніка меўся трактар, а таксама аўтамабіль, якія былі здольныя перамяшчаць самагонную вытворчасць практычна ў любы пункт.

Самагонны міні-комплекс функцыянаваў з лета гэтага года. Для захавання найбольшай канспірацыі гаспадар пастаянна мяняў месца самагоннай вытворчасці. Пры гэтым перавага аддавалася глухім участкам навакольных лясоў. Цяпер гаспадару комплексу пагражае адміністрацыйная адказнасць за паўторны продаж спіртазмяшчальных рэчываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0