Новыя захады бяспекі будуць прымененыя каля Брандэнбургскай Брамы ў сувязі з вялікаю колькасцю атак супраць жанчын у мінулыя гады з боку груп мігрантаў. Сотні жанчын звярнуліся тады ў паліцыю са скаргамі на акты сэксуальнай агрэсіі.

Асабліва інтэнсіўна гэта назіралася ў 2015 годзе ў сувязі са з'яўленнем у Нямеччыне каля 1 мільёна новых мігрантаў цягам года.

Паліцыя Берліна папярэджвае ўсіх, хто пажадае наведаць святкаванне Новага году ў нямецкай сталіцы, што захады бяспекі на вуліцах будуць падвышаныя, а асобы з вялікімі заплечнікамі і алкагольнымі напоямі навідавоку будуць затрымлівацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?