Нацбанк абвесціў курсы валют на 1 студзеня 2018 года. Штодзень (альбо штомесяц) вызначаецца курс беларускага рубля да 78 валютаў свету.

«Наша Ніва» падлічыла, якія валюты падаражэлі ў Беларусі мацней за ўсё. А якія наадварот — рэзка патаннелі.

Найвыгадней было захоўваць грошы ў валютах усходнееўрапейскіх краін, якія ўступілі ў Еўрасаюз, але не карыстаюцца еўра. Чэшская крона і польскі злоты падаражалі на 21,1%. Арыентаваныя на гандаль з Еўрасаюзам Сербія, Малдова, Албанія і Харватыя таксама ўмацавалі свае валюты.

Валюты, якія найбольш падаражалі ў 2017 годзе ў адносінах да беларускага рубля

  1. Чэшская крона — 21,1%
  2. Польскі злоты — 21%
  3. Сербскі дынар — 19,4%
  4. Малдаўскі лей — 16,9%
  5. Албанскі лек — 16,6%
  6. Харвацкая куна — 15,3%
  7. Еўра — 15,2%
  8. Македонскі дэнар — 14,9%
  9. Балгарскі леў — 14,8%
  10. Дацкая крона — 14,7%

Агулам за год падаражалі 59 валют, прычым даляр — толькі на 0,73%.

А вось афіцыйныя курсы 19 валют зменшыліся. Пакінем па-за рэйтынгам сумы — ва Узбекістане пасля смерці прэзідэнта Іслама Карымава быў нанесены ўдар па чорным курсе валюты. Фармальна адбылася дэвальвацыя, але ў рэальнасці дзяржава проста зрабіла чорны рынкавы курс афіцыйным.

Валюты, якія найбольш патаннелі ў 2017 годзе ў адносінах да беларускага рубля

  1. Эфіёпскі быр — 21,4%
  2. Аргентынскі песа — 16,5%
  3. Таджыкскі самоні — 10,9%
  4. Іранскі рыял — 10,6%
  5. Суданскі фунт — 7,2%
  6. Турэцкая ліра — 7,1%
  7. Туніскі дынар — 5,8%
  8. Пакістанская рупія — 4,8%
  9. Афгані — 4,2%
  10. Алжырскі дынар — 2,9%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?