30.12.2017 / 12:17

Як будзе выглядаць новы будынак на месцы былога Музея вайны на Кастрычніцкай плошчы ці падабаецца Вам? 108

На месцы знесенага музея Вялікай Айчыннай вайны гараджане прасілі зрабіць сквер. Але ўлады палічылі, што правал паміж двума будынкамі плошчу не ўпрыгожыць і дазволілі кампаніі «Белінта-Роба» (якая ўваходзіць у «Дана Холдынгс») пабудаваць тут шматфункцыянальны цэнтр. На днях кампанія разаслала рэндары, які паказваюць, як будзе выглядаць будынак.

Канцэпцыю фасадаў тлумачаць так: «Будынак «Велком» дыктуе дух сённяшняга дня і сучасных тэндэнцый. Акрамя таго, прымаючы пад увагу неабходнасць «прымірэння» розных кірункаў, варта аддаць перавагу стылю на мяжы класікі і сучаснага мадэрну. Архітэктурную канцэпцыю будынка задае эклектыка двух стыляў — лаканічныя формы неакласікі арганічна спалучаюцца з прамымі элементамі класікі».

Забудоўшчык не паказвае, якой вышыні будзе будынак. На рэндары ён не вышэйшы за будынак «Вэлкома», але гэта ўмоўнасць, як і чыстае поле за будынкам. І восем паверхаў, якія праглядаюцца з фасадаў, не дазваляюць вызначыць рэальны маштаб будынка — бо вышыня паверха можа быць і 3, і 6 метраў.

Мы папрасілі архітэктара Дзмітрыя Альхімовіча па прапорцыях будынка зрабіць арыенціровачны разлік вышыні.

Будынак з арыенціровачнымі параметрамі ўпісалі паміж будынкам «Велкома» і ДК прафсаюзаў.

Будынак не «задушыць» навакольныя, але стане новай дамінантай плошчы.

Што будзе ўнутры?

У афіцыйным паведамленні забудоўшчыка сказана: «Праектам прадугледжаны памяшканні для самых буйных сусветных брэндаў і кампаній; аптымальныя да размяшчэння суадносіны гандлёвых плошчаў класа люкс дробнага фармату (эксклюзіўныя гадзіннікі, ювелірныя вырабы, прадметы высокай моды), адміністрацыйна-офісных памяшканняў у спалучэнні з бізнес-апартаментамі высокага класа і рэстаранам з агляднай тэрасай на даху будынка».

Гэта значыць будуць офісы брэндаў, буцікі і жыллё для прадстаўнікоў бізнэс-эліты.

У падвальным паверсе запланаваны гараж і дадатковая двухузроўневая стаянка - ва ўнутрыдваровых тэрыторыях будынка.

5
Таццяна / Адказаць
30.12.2017 / 12:24
ЖАХ!
11
ЯН / Адказаць
30.12.2017 / 12:26
Белорусские студенты массово едут в Польшу В рашку не едут Почитайте https://eadaily.com/ru/news/2017/12/29/belorusskie-studenty-vybirayut-polskie-universitety
5
Праўда / Адказаць
30.12.2017 / 12:33
Гэта проста жахліва, шклобетонныя людзі, без густу, без разумення прасторы, культуры, традыцый. Проста чужынцы нейкія на беларускай зямлі.
Паказаць усе каментары/ 108 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру