30.12.2017 / 13:42

«Барселона» прапанавала футбалісту каманды пажыццёвы кантракт 3

AS

«Барселона» прапанавала паўабаронцу каманды Сэрджыа Раберта пажыццёвы кантракт, паведамляе AS. Дзейнае пагадненне 25-гадовага футбаліста з каталонскім клубам разлічана да чэрвеня 2019 года.

«Жаданні клуба і гульца супадаюць далёка не па ўсіх пытаннях, але ўсе рознагалоссі цалкам можна ўладзіць. Варта спадзявацца, што кантракт Сэрджыа Раберта будзе падоўжаны на працягу бліжэйшых тыдняў», - заявіла крыніца ў «Барселоне».

Сэрджыа Раберта — выхаванец «Барселоны». За асноўную каманду каталонскага клуба ён выступае з 2010 года. Яго асноўная пазіцыя — цэнтральны паўабаронца, але футбаліст мае вопыт гульні і ў апорнай зоне, і ў абароне, і ў якасці вінгера.

2
Войтка / Адказаць
30.12.2017 / 14:35
Падкажыце хто такі вінгер?
0
Свабода / Адказаць
30.12.2017 / 16:33
Войтка, КРАЙНІ паўбаронца, каторы гуляе справа ці злева  поля, часта ягоная пазіцыя бліжэйшая да нападаючых.
0
Дзядзька / Адказаць
02.01.2018 / 16:57
Вопыт
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру