30.12.2017 / 15:04

Самая высокая загрузка гасцініц Мінска чакаецца 31 снежня — 2 студзеня 3

Самая высокая загрузка гасцініц Мінска ў перыяд навагодніх і калядных святаў чакаецца з 31 снежня па 2 студзеня, паведаміў БЕЛТА начальнік Упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама» Юрый Натычка.

Ён адзначыў, што ў Мінску чакаецца вялікая колькасць гасцей.

«Паводле аператыўнай інфармацыі, у апошні тыдзень снежня запаўняльнасць гасцініц сталіцы складае 50-54%. Прычым мы разумеем, што тыя, хто прыехаў па групавых пуцёўках, ужо даўно вызначыліся з праграмай правядзення святаў, а індывідуальны турыст толькі пачынае з'яўляцца. Таму чакаем з 30 снежня павелічэння загрузкі. У першы тыдзень студзеня яна прагназуецца добрай — больш за 80%, а самай высокай абяцае быць традыцыйна 31 снежня, 1 і 2 студзеня «, - сказаў Юрый Натычка.

Пераважная большасць турыстаў і прыезджых ў гэты перыяд складаюць расіяне.

2
Гость / Адказаць
30.12.2017 / 16:18
Понаехали !
1
Свабода / Адказаць
30.12.2017 / 20:05
Заезджыя гастралёры прыехалі да сваіх родных дзядусёў, макаравых і шчоткіных.
0
Макс Дизайнер / Адказаць
01.01.2018 / 17:41
Но беларуское быдло, не владельцы гостиниц, будут дальше продолжать гнать на россиян. И лизать дупу польскому пану,который не знает, что еще придумать, чтобы набрать кресов усходних на работу за карту называться паном и три корочки хлеба.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру