Як паведаміў «Мы» бацька маладзёвага актывіста Вінцук Вячорка, зараз Франак Вячорка знаходзіцца ў ваенкамаце, яго адвялі ў асобны пакой.

Але ён паспеў даслаць СМС, што «ўсё вельмі кепска».

— Я думаю, што будзе выкарыстаны варыянт Жалезнічэнкі, якога забралі ў войска нягледзячы на адтэрміноўку. І нават не далі часу, каб абскардзіць гэтае рашэнне ў судзе, — сказаў палітык.

Нагадаем, што да верасня ў Франака Вячоркі была адтэрміноўка ад службы ў войску «па стане здароўя».

Мы

* * *

Адзін з лідэраў маладзёжнага крыла Партыі БНФ Франак Вячорка адпраўлены ў ваенны шпіталь

Такое рашэнне 26 верасня прыняла Мінская абласная ваенная медыцынская камісія.

Нагадаем, 16 ліпеня медыцынская камісія ваенкамата Савецкага раёна Мінска прызнала маладзёжнага актывіста непрыгодным да вайсковай службы па стане здароўя. Разам з тым абласная медкамісія паставіла пад сумненне гэтае рашэнне і накіравала яго на абследаванне ў ваенны шпіталь.

Ф.Вячорка паведаміў БелаПАН, што не выключае свайго хуткага накіравання на тэрміновую вайсковую службу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0