30.12.2017 / 17:00

Раскрытая новая тактыка «Ісламскай дзяржавы» 5

AP

Баевікі «Ісламскай дзяржавы», якія дзейнічаюць у Іраку, у снежні масава перайшлі на партызанскую тактыку. Пра гэта піша Telegram-канал Directorate 4, што асвятляе дзейнасць тэрарыстаў.

«Не ставячы за мэту захоп тэрыторый, яны здзяйсняюць напады на трасах і ў вёсках у цэнтральнай і ўсходняй частках Ірака», - адзначаюць аўтары.

У якасці прыкладу Directorate 4 прыводзіць напад баевікоў на калону іракскіх сілавікоў у правінцыі Кіркук. Джыхадзісты зрабілі засаду на дарозе і раптам атакавалі картэж. У выніку былі забітыя некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў і чыноўнікаў, а таксама больш за 20 супрацоўнікаў праваахоўных органаў і байцоў арміі.

2
Юмарэска / Адказаць
30.12.2017 / 17:25
Так не зразумела, дзе I хто перамог IГ, Пуцiн у Сiрыi, цi Трамп у Iраку?
1
ФЕМИДА И УСПЕХ / Адказаць
30.12.2017 / 19:32
Разбирацца надо не с мелкими типа боевиками , а с РАДИКАЛЬНЫМ ИСЛАМОМ ВО ВСЁМ МИРЕ...ИНАЧЕ ЭТИ ГНОИКИ БУДУТ ГАДИТЬ ВЕЗДЕ И ДОЛГО.
0
Саня / Адказаць
30.12.2017 / 19:42
Новая?)))) Не пішыце лухты. Пра гэтую новую тактыку яшчэ год таму было вядома)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру