30.12.2017 / 20:31

2К17 — 17 важных кадраў гэтага года ФОТЫ Сяргея Гудзіліна 6

Візуальны вобраз 2017 года ў 17 здымках фатографа НН.

30 студзеня. Тысячы мінчукоў і вядомыя людзі прыйшлі развітацца з Аляксандрам Ціхановічам.

17 лютага. Першы Марш абураных беларусаў. Пасля яго акцыі пратэсту пачаліся і ў рэгіёнах.

27 лютага. Курапаты: рабочыя раніцай забралі рэчы і сыйшлі. Прынцыповае змаганне за лапік ахоўнай зоны мемарыяльнага комплексу «Курапаты» скончылася перамогай грамадскасці.

3 сакавіка. У гэты дзень Мінск адзначаў сваё 950-годдзе. Першая згадка пра горад — 1067 год, бітва на Нямізе.

25 сакавіка. Ачэплены Мінск.

4 красавіка. У хаце 22-гадовай гаспадыні Вікторыі Юзапчук, якая ў сваім узросце мае шасцярых дзяцей.

2 мая. Затрыманы Павел Севярынец з жонкай каля суда Цэнтральнага раёна.

31 мая. Вялікі камбэк Крамбамбулі ў Мінску. 9 гадоў мы не адчувалі гэткі кайф, хоць ужо і пасталелі. 

3 чэрвеня. Дзеці са складаных сем'яў на занятках у спецыялізаванай бейсбольнай камандзе.

23 чэрвеня. Лідскі бровар выпусціў піва да 100-годдзя БНР.

28 чэрвеня. На волю выйшла вялікая група зняволеных па «Справе патрыётаў».

2 ліпеня. Парад вышыванак у Мінску.

10 жніўня. «Зара» і ўсе-ўсе-ўсе. У Беларусі запрацавалі шэсць новых крам адзення сусветных брэндаў.

11 лістапада. Краявіды мястэчка Моўчадзь. Сёлета «НН» паказала вялікі праект «Нашы дарогі: Беларускія брукаванкі».

3 снежня. У Беларусі ўпершыню прайшла нацыянальная прэмія Belarus Fashion Award.

7 снежня. Снег у Асмалоўцы, жыхары якой абаранілі свой мікрараён і адклалі яго знос. 

18 снежня. У Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс па справе аўтараў прарасійскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальванні міжнацыянальнай варожасці.

Фоты Сяргея Гудзіліна

2
Žvir / Адказаць
30.12.2017 / 21:12
Zmročna. Akramia Asmaloūki, što ni zdymak, navat pra piva, i ūsio zmročna. Alie i padzieji...
3
Ф'ёрд / Адказаць
30.12.2017 / 21:50
Дзякуй, Сяргей!
4
алекс / Адказаць
30.12.2017 / 22:45
Дажэ не думаў што і тут наші) Дарагая рэдакцыя, нам піяр не нужэн! Ніпорціце дамашнюю і ўютненькую атмасферку ў нашэм чуда-пабліке! Па-брацкі прашу!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру